Расейскі непераможны баксёр сенсацыйна саступіў накаўтам тытул чэмпіёна свету
- 3.07.2025, 10:15
- 9,498

Перад сутычкай ніводны з букмекераў не верыў у поспех спаборніка.
27-гадовы расейскі баксёр (Дагестан) Альберт Батыргазіеў (12–1, 8 КА) пацярпеў першую паразу ў кар'еры, уступіўшы Джэймсу Дзікенсу (37–5, 16 КА) у баі за часовы тытул чэмпіёна свету паводле версіі WBA ў другой напаўлёгкай вазе. Брытанец на рынгу гатэля Rixos Tersane Istanbul у Стамбуле (Турцыя) сенсацыйна перамог накаўтам у чацвёртым раундзе і адабраў чэмпіёнскі пояс у прадстаўніка Расеі, піша «Обозреватель».
Перад сутычкай ніводны з букмекераў не верыў у поспех Дзікенса. На яго перамогу прымаліся стаўкі з каэфіцыентам, большым за сем.

Паядынак стаў галоўнай падзеяй вечара бокса, арганізаванага Міжнароднай баксёрскай асацыяцыяй (IBA) у Турцыі. У зале прысутнічалі зоркі сусветнага бокса – Тайсан Ф'юры, Тэрэнс Кроўфард, Раланда Рамэра, Джарэл Мілер і Шэнан Брыгс. Пры гэтым прэзідэнтам IBA застаецца расеец Умар Крэмлеў, а сама арганізацыя пазбаўленая статусу алімпійскай праз пастанову МАК.
Батыргазіеў упэўнена пачаў бой, працуючы першым нумарам і займаючы цэнтр рынга. Ён шмат атакаваў корпус, стараўся навязаць тэмп, аднак ужо ў другім раундзе пачаў прапускаць сустрэчныя ўдары. Дзікенс, дзейнічаючы другім нумарам, пісьменна выкарыстоўваў рухі на нагах і выбіраў моманты для цвёрдых контратак.

Расейскі непераможны баксёр сенсацыйна саступіў накаўтам тытул чэмпіёна свету. Відэа
У чацвёртым раундзе брытанец падлавіў Батыргазіева шчыльнай серыяй з абедзвюх рук - левы збоку, правы ў галаву і зноў левы ў сківіцу. Расеец рухнуў на насціл і не змог падняцца да канчатка адліку. Суддзя зафіксаваў чысты накаўт.
Такім чынам, Дзікенс здабыў тытул часовага чэмпіёна свету і здзейсніў адну з самых гучных перамог у сваёй кар'еры. Для Батыргазіева гэта першая параза ў профі і сур'ёзны ўдар па яго рэпутацыі як аднаго з галоўных праспектаў краіны.