У Запарожскай вобласці знішчаная палова пазіцый аператараў дронаў РФ
- 3.07.2025, 10:30
- 3,986

ГУР апублікавала ўнікальнае відэа.
Сілы абароны на Запарожскім накірунку знішчылі амаль палову пазіцый і месцаў пражывання варожых аператараў ударных і выведвальных беспілотнікаў.
Пра гэта паведаміла прэс-служба ГУВ Мінабароны Украіны.
Аперацыю правялі Дэпартамент актыўных дзеянняў ГУВ МА Украіны, Камандаванне Паветраных Сіл, 128 АГШБр, 128 АБр ТРА, падраздзяленне Flight Skull Сіл беспілотных сістэм супольна з АДГ «Запарожжа» і АСГВ «Таўрыя».
«Цягам аперацыі «Дранацыд» на кірунках адказнасці Запарожскага фронту байцы ўкраінскіх падраздзяленняў выявілі 90 пазіцый і месцаў пражывання варожых аператараў ударных і выведвальных беспілотнікаў. Знішчаныя і пашкоджаныя - 42 аб'екты, дзе засядалі расейскія забойцы», - гаворыцца ў паведамленні.