8 лiпеня 2025, aўторак, 22:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-амбасадар ЗША ва Украіне раскрытыкаваў пастанову Трампа прыпыніць пастаўкі зброі УСУ

3
Экс-амбасадар ЗША ва Украіне раскрытыкаваў пастанову Трампа прыпыніць пастаўкі зброі УСУ
Стывен Пайфер

Праціўнікі маглі атрымаць сігнал аб слабасці Амерыкі.

Пастанова адміністрацыі Дональда Трампа прыпыніць пастаўкі вайсковай дапамогі Украіне, у тым ліку ракет для сістэм СПА, з'яўляецца шкоднай не толькі для Кіева. Яна таксама сігналізуе аб слабасці Злучаных Штатаў Амерыкі, што не застанецца без увагі супраціўнікаў Вашынгтона.

Пра гэта ў каментары «Укрінфарму» сказаў Стывен Пайфер, экс-амбасадар ЗША ва Украіне (1998-2000 гадах). Цяпер ён з'яўляецца супрацоўнікам Стэнфардскага Цэнтра міжнароднай бяспекі і супрацоўніцтва, а таксама старшым супрацоўнікам Інстытута Брукінгса.

Агулам такі крок адміністрацыі Трамп Пайфер назваў памылковым.

«Пастанова адміністрацыі Трампа скараціць пастаўкі зброі ва Украіну з'яўляецца вельмі памылковай», - сказаў ён.

Былы высокапастаўлены дыпламат падкрэсліў, што ў Белым доме не разумеюць - калі Масква пераможа ў сваёй нэаімперыялістычнай вайне супраць Украіны, «Расея будзе ўяўляць вялікую пагрозу для Еўропы і жыццёва важных інтарэсаў бяспекі ЗША».

«Гэтая пастанова таксама сігналізуе аб слабасці для іншых патэнцыйных амерыканскіх супраціўнікаў», – рэзюмаваў былы амбасадар.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках