Дроны СБУ падарвалі расейскія склады боепрыпасаў каля Харцызка
1- 3.07.2025, 12:12
- 2,848

З’явіліся новыя дэталі аперацыі.
Учора, 2 ліпеня, дроны Службы бяспекі Украіны паспяхова знішчылі склады боепрыпасаў войска РФ у вёсцы Вялікім Арэхаве непадалёк Харцызка ў Данецкай вобласці.
Як паведаміў прэс-цэнтр СБУ, пачынаючы з 22 гадзін, на складах раздаваліся выбухі, а потым пачалася магутная другасная дэтанацыя боепрыпасаў і пажар.
У спецслужбе падкрэслілі, што Харцызск размешчаны недалёка ад часова акупаваных Макееўкі і Данецка і мае важнае стратэгічнае значэнне, бо выкарыстоўваецца расейцамі як тылавая база. Вораг размясціў там камандныя пункты, лагістычныя цэнтры і склады з боепрыпасамі. Усе яны з'яўляюцца законнымі вайсковымі цэлямі.
«СБУ працягвае сістэмную працу па паслабленні тылавых баз войска РФ. Кожная такая спецаперацыя зніжае наступальны патэнцыял ворага. Сезон летняй «бавоўны» ад СБУ ў разгары», - гаворыцца ў паведамленні.