Канфлікт Расеі і Азербайджана: чым можа скончыцца эскалацыя
3- 3.07.2025, 12:39
- 6,430

Масква занадта слабая.
Расея пакуль слабая для ваеннага ўмяшання на Паўднёвым Каўказе і націску на асобныя краіны. Крэмль разумее, што перамовы лепшыя за канфрантацыю.
Аналітык у пытаннях Паўднёвага Каўказа Польскага інстытута міжнародных адносін Войцэх Вайтасевіч у каментары РБК-Украіна адзначыў, што ўлады Азербайджана зацікаўленыя не ў падпарадкаванні Расеі, а ў правядзенні шматвектарнай замежнай палітыкі. Гэта падкрэслівае незалежнасць і настойлівасць Азербайджана.
Азербайджан можа дазволіць сабе такую пазіцыю пасля перамогі ў Карабаху, а таксама дзякуючы моцнаму войску і вайсковай падтрымкі Турцыі і Ізраіля. Таму сілавы ціск на Баку малаэфектыўны.
Пры гэтым, са слоў аналітыка, Масква слабая, каб ціснуць ваенным шляхам, таму пазней можа перайсці да перамоў.
«Праз канфлікт ва Украіне Расея зараз занадта слабая, каб ажыццяўляць ваеннае ўмяшанне ў рэгіёне Паўднёвага Каўказа для ціску на асобныя краіны. Рана ці позна Крэмль зразумее, што закулісныя перамовы з Ільхамам Аліевым (прэзідэнтам Азербайджана - рэд.) дадуць лепшыя вынікі, чым адкрытая канфрантацыя», - адзначыў Вайтасевіч.