6 лiпеня 2025, Нядзеля, 15:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЕЗ ёсць шанец стаць цалкам незалежным ад расейскай энэргіі

2
У ЕЗ ёсць шанец стаць цалкам незалежным ад расейскай энэргіі

Дапамогуць малыя ядравыя рэактары.

Еўрапейскаму Звязу неабходна імкнуцца да поўнай энэргетычнай незалежнасці ад Расеі. Адным з перспектыўных развязанняў можа стаць укараненне малых модульных рэактараў (SMR) - кампактных ядравых установак для гарадоў, прамысловых аб'ектаў і вайсковых базаў, піша выданне CEPA (пераклад - сайт Charter97.org).

SMR маюць шэраг пераваг: іх можна збіраць на месцы з модуляў, што зніжае выдаткі на ўстаноўку, а сучасныя сістэмы бяспекі мінімізуюць рызыку ўцечкі радыяцыі.

"Мы павінны вырабляць энэргію ўнутры ЕЗ, каб нейтралізаваць знешні ўплыў", — зазначае аўтар артыкула, эксперт ў міжнароднай бяспецы Андрэй Удавічэнка.

Цяпер тэхналогіі SMR актыўна развіваюцца. Сярод лідараў – TerraPower (падтрымліваецца амерыканскім прадпрымальнікам і грамадскім дзеячам Білам Гейтсам), Westinghouse, Rolls Royce (атрымаў $3,4 млрд. ад Вялікабрытаніі) Аднак рэалізацыя патрабуе часу і значных інвестыцый.

Тым не менш масавае ўкараненне SMR ў краінах ЕЗ можа істотна знізіць уплыў Расеі, зрабіць таннейшымі вуглевадароды і падарваць аргументы дзяржаў, якія выступаюць за “танную” расейскую энергію. Акрамя таго, дэцэнтралізацыя электрасетак на аснове SMR павысіць устойлівасць да кібератакаў і авіяўдараў.

"Калі Еўропа сур'ёзна мае намер абараняць сябе, яна павінна развіваць малыя ядравыя рэактары. Пытанне не толькі ў энэргіі - гэта пытанне стратэгічнай бяспекі", - падкрэслівае Удавічэнка.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках