Расея ўдарыла касетнай балістычнай ракетай па Адэсе: ёсць загінулыя і параненыя
3- 3.07.2025, 15:04
- 5,480

Прагрымеў выбух у прыпартовай інфраструктуры горада.
Днём у чацвер, 3 ліпеня, Расейская Федэрацыя нанесла чарговы ракетны ўдар па Адэсе, забіўшы і параніўшы людзей, піша unian.net.
А 13:48 паводле менскаму часу Камандаванне Паветраных сіл Узброеных сіл Украіны папярэдзіла ў сваім Telegram-канале аб пагрозе прымянення балістычнага ўзбраення з акупаванага Крыма. Неўзабаве стала вядома пра хуткасную цэлю ў кірунку Адэсы, там прагрымеў выбух.
Кіраўнік Адэскай абласной ваеннай адміністрацыі Алег Кіпер у эфіры інфармацыйнага тэлемарафону паведаміў, што расейскія захопнікі ўдарылі касетнай балістычнай ракетай па прыпартовай інфраструктуры горада.
У выніку атакі загінулі два чалавекі, яшчэ трое атрымалі раненні, ім аказваюць медыцынскую дапамогу.