Навукоўцы расказалі, як сыр уплывае на нашы сны
4- 3.07.2025, 15:31
- 6,220

Ці варта есці гэты прадукт увечары?
Існуе распаўсюджанае меркаванне, што ўжыванне сыру перад сном можа выклікаць яркія сны ці нават жахі. Нядаўняе даследаванне канадскіх навукоўцаў ізноў вярнула гэтую тэму ў цэнтр увагі, піша The Conversation (пераклад - сайт Charter97.org).
У даследаванні прынялі ўдзел 1082 студэнты-псіхолагі, якія адказвалі на пытанні пра уплыў харчавання на сон і сны. Каля 40% удзельнікаў заявілі, што пэўныя прадукты ўплываюць на іх сон: 25% меркавалі, што ежа пагаршае якасць сну, а 20% - што паляпшае. І толькі 5,5% звязвалі ежу з характарам сноў, прычым многія казалі, што менавіта прысмакі,малочныя прадукты, таксама і сыр выклікаюць дзіўныя або трывожныя сны.
Навукоўцы тлумачаць гэтую сувязь фізіялогіяй: ноччу стрававальная сістэма працуе павольней, і ежа, асабліва багатая на бялкі і тлушчы, як, напрыклад. сыр, даўжэй ператраўліваецца. Калі страўнік ператраўлівае, гэта можа пагаршаць якасць сну, асабліва фазы хуткага сну, падчас якой мы бачым найболей яркія сны.
Таксама ў людзей з непераноснасцю лактозы негатыўны ўплыў малочных прадуктаў на сон можа быць больш выразным, што пацвердзілі і ўдзельнікі даследавання.
Цікава, што мы можам бачыць яркія сны ці жахі кожную ноч, але запамінаем іх часцей, калі прачынаемся менавіта ў фазе хуткага сну - гэта значыць калі сон перарываецца. Ужыванне сыру перад сном павялічвае верагоднасць такіх абуджэнняў.
Спецыялісты раяць не есці за 2 гадзіны да сну, каб ежа паспела ператравіцца. Калі хочацца сыру ўвечары - лепш з'есці яго крыху раней ці ў невялікай колькасці. Тады сон будзе спакойны, а начныя сны — не будуць трывожныя.