УСУ ударылі па заводзе «Энэргія» ў Ліпецкай вобласці: чаму гэта важна
1- 3.07.2025, 20:48
- 6,130

Завод вырабляе батарэі і акумулятары для комплексаў «Іскандэр-М».
Уначы 3 ліпеня Украіна нанесла ўдар па АТ «Энэргія» (Ялец, Ліпецкая вобласць), якое забеспячвае серыйную вытворчасць батарэй і акумулятараў для ўніверсальных модуляў планавання і карэкцыі.
Як паведамілі ў Генеральным штабе Узброеных сіл Украіны, гэта расейская распрацоўка, якая ператварае звычайныя свабодна падаючыя авіяцыйныя бомбы ў плануючыя авіябомбы з павышанай дакладнасцю і далёкасцю.
Аперацыю правялі Сілы беспілотных сістэм ва ўзаемадзеянні з іншымі удзельнікамі Сіл абароны.
Акрамя гэтага, як адзначаецца, дадзенае прадпрыемства ВПК вырабляе батарэі і акумулятары для аператыўна-тактычных ракетных комплексаў "Іскандэр-М", крылатых ракетаў марскога базавання Х-35У і энэргетычных модуляў спецыялізаваных комплексаў:
«Зафіксаваныя выбухі на тэрыторыі завода. Вытворчасць спыненая. Вынікі агнявой паразы ўдакладняюцца».