Нелегалы ўсё часцей штурмуюць мяжу ЕЗ і Беларусі
3- 3.07.2025, 16:08
- 2,824

Колькасць атак павялічылася на 1,6 разоў.
21.441 спробу нелегальнага пераходу мяжы з боку Беларусі зафіксавалі суседнія краіны Еўразвяза ў першай палове 2025 года, сведчыць падлік, праведзены «Позіркам» на падставе штодзённых звестак іх памежных службаў.
Гэта на 1,6 разоў (на 61,9%) больш, чым у другой палове 2024 года (13.242), і на 7% менш, чым у першай палове 2024-га (23.049).
Польшча спыніла 14.636 спробаў - на 50,3% больш, чым у другой палове мінулага года (9.741), і на 27,7% менш, чым у першай (20.231);
Латвія спыніла 5.915 спробаў — адпаведна на 2,1 больш (2.752) і на 2,3 разы больш (2.565);