У акупаваным Луганску ўзарвалі былога «мэра»
6- 3.07.2025, 16:20
- 6,018

Маноліс Пілаваў узначальваў акупацыйную адміністрацыю з 2014-га па 2023 год.
У цэнтры Луганска раніцай 1 ліпеня прагрымеў выбух. Расейскія медыя пішуць, што ў выніку інцыдэнту загінуў былы так званы "мэр" акупаванага горада.
Расейскае прапагандысцкае інфармацыйнае агенцтва ТАСС піша са спасылкай на аператыўныя службы, што загінулы – былы “мэр” Луганска Маноліс Пілаваў. Ён узначальваў акупацыйную адміністрацыю з 2014-га па 2023 год.
Па звестках расейскіх медыяў, выбух адбыўся на вуліцы Тараса Шаўчэнкі. Выбуховае прыстасаванне спрацавала, калі Пілаваў праходзіў побач.