7 лiпеня 2025, панядзелак, 10:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Залаты Купал»: ЗША рыхтуюць адказ на касмічную зброю Кітая

14
«Залаты Купал»: ЗША рыхтуюць адказ на касмічную зброю Кітая

Кітайская агрэсія і амбіцыі выходзяць за межы стрымлівання.

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа прадставіла амбіцыйную сістэму супрацьракетнай абароны "Залаты Купал" і выклікала рэзкую крытыку з боку Кітая. У адказ на аб'яву старшыня КНР Сі Цзіньпін і Пуцін выступілі з сумеснай заявай, прымеркаванай да 80-й гадавіны заканчэння Другой святовай вайны.Яны абвінавацілі ЗША ў мілітарызацыі космасу і дэстабілізацыі міжнароднага парадку, піша 19FortyFive (пераклад - сайт Charter97.org).

Аднак эксперты адзначаюць, што абвінавачанні Кітая неабгрунтаваныя і крывадушныя. "Залаты Купал" - гэта абарончы праект, створаны ў адказ на актыўнае нарошчванне касмічнага ваеннага патэнцыялу Кітая і іншых супраціўнікаў. Ён прызначаны для перахопу балістычных, крылатых і гіпергукавых ракет і адпавядае нормам Дамовы аб космасе 1967 года, якая забараняе размяшчэнне зброі масавага знішчэння ў космасе.

Паміж 2018 і 2024 гадамі Кітай патроіў колькасць разведвальных спадарожнікаў на арбіце і аднавіў працу над сістэмай “фракцыйнага арбітальнага бамбавіка” (FOBS) – тэхналогіяй, здольнай скідаць узбраенне з арбіты з мінімальным папярэджаннем і атакаваць з любога пункта. Паводле ацэнак Пентагона, да 2035 года Кітай можа мець амаль 60 такіх сістэм.

Кітайская агрэсія і амбіцыі выходзяць за межыі стрымлівання, што выклікае сур'ёзныя асцярогі ў амерыканскіх вайскоўцаў. У такіх умовах патрабаванні Кітая абмежаваць абаронныя магчымасці ЗША выглядаюць нелагічна.

Існуючая сістэма супрацьракетнай абароны ЗША, якая змяшчае ракеты Patriot-3 і THAAD-ER, мае патрэбу ў мадэрнізацыі для абароны ад новых кітайскіх гіпергукавых ракет, здольных дасягаць мэт па ўсім свеце за 30 хвілін.

У той час як Кітай крытыкуе мілітарызацыю космасу, ён сам актыўна развівае наступальныя тэхналогіі, а таксама супрацоўнічае з Расеяй у касмічнай сферы. “Залаты Купал” - гэта не пагроза свету, а неабходная абарона ад рэальных выклікаў сучаснасці.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках