УСУ з дапамогай марскіх дронаў знішчылі тры варожыя РЛС у Крыме
- 3.07.2025, 17:13
- 3,674

Відэафакт.
Сілы абароны поўдня Украіны ў чацвер, 3 ліпеня, паведамілі аб праведзенай спецаперацыі ў часова акупаваным Крыме, дзякуючы якой былі знішчаны тры варожыя РЛС Неба-М. Для гэтага выкарыстоўвалі марскія дроны.
Аперацыю здзейснілі ўначы 2 ліпеня, сказана ў запісе Сіл абароны поўдня Украіны ў Telegram.
Украінскія вайскоўцы ўжылі марскія дроны і ўдарныя барты «Лазар». Сілы абароны паведамілі пра такія страты ворага:
РЛМ-М 55Ж6М «Неба-М» - 1 адзінка;
РЛМ-Д 55Ж6М «Неба-М» - 1 адзінка;
КУ РЛС 55Ж6М «Неба-М» - 1 адзінка;