6 лiпеня 2025, Нядзеля, 15:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фільм беларускага рэжысёра пакажуць на найбуйнейшым кінафестывалі Польшчы

Фільм беларускага рэжысёра пакажуць на найбуйнейшым кінафестывалі Польшчы

Паказы адбудуцца 20, 24 і 25 ліпеня ў кінатэатры Уроцлава.

Рэжысёр Юры Сямашка паведаміў, што ягоны фільм "Лебядзіная песня Фёдара Азёрава" будзе паказаны на польскім кінафестывалі "Новыя далягляды", піша сайт "Еўрарадыё".

Паказы адбудуцца 20, 24 і 25 ліпеня ў кінатэатры Уроцлава. Акрамя таго, з 17 ліпеня па 3 жніўня карціну можна будзе паглядзець анлайн на сайце фестывалю, дадае канал «Святы Белавуд».

"Новыя далягляды" - найбуйнейшы кінафестываль Польшчы і адзін з самых значных фестываляў ў Цэнтральнай Еўропе. Яго мэта - пазнаёміць гледачоў з цікавымі, інавацыйнымі і адмысловымі кінастужкамі з усяго свету.

Менавіта на гэтым фестывалі адбудзецца польская прэм'ера фільма маладога беларускага рэжысёра.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках