10 лiпеня 2025, Чацвер, 9:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Загінуў футбаліст «Ліверпуля» і каманды Партугаліі Жота

7
Загінуў футбаліст «Ліверпуля» і каманды Партугаліі Жота

На мінулым тыдні 28-гадовы спартовец згуляў вяселле.

Нападнік «Ліверпуля» і каманды Партугаліі Дыягу Жота загінуў у ДТЗ у правінцыі Самора на захадзе Гішпаніі, паведаміла Marca. Яму было 28 гадоў.

Паводле звестак выдання, аварыя адбылася на трасе A52, недалёка ад муніцыпалітэта Паласіос-дэ-Санабрыя. Разам з футбалістам у машыне знаходзіўся ягоны брат Андрэ, які выступаў за гішпанскі «Пеньяф'ель».

Мясцовая газета Enfoque піша, што брат Дыягу таксама загінуў. Крыніцы ў правінцыйнай радзе Саморы паведамілі, што транспартны сродак з'ехаў з дарогі і загарэўся. Медыцынскія службы змаглі пацвердзіць смерць двух мужчынаў ва ўзросце 28 і 26 гадоў.

Дыёгу Жота з 2020 года гуляў за «Ліверпуль». Разам з камандай ён стаў чэмпіёнам Англіі, уладальнікам Кубка Англіі і Кубка ангельскай лігі. Усяго ў складзе «Ліверпуля» ён правёў 182 матчы, змог забіць 65 галоў і аддаў 26 галявых перадачаў. У складзе каманды Партугаліі Жота двойчы перамагаў у Лізе нацый.

На мінулым тыдні спартовец згуляў вяселле з Рутэ Кардоса. 22 чэрвеня яны апублікавалі супольныя фатаграфіі з цырымоніі ў сацыяльных сетках з подпісам «Yes to forever». У пары трое дзяцей.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках