9 лiпеня 2025, Серада, 14:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дуда не выключае, што стане прэм'ерам Польшчы

1
Дуда не выключае, што стане прэм'ерам Польшчы

Кадэнцыя прэзідэнта Польшчы заканчваецца ў жніўні 2025 года.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, кадэнцыя якога заканчваецца ў жніўні 2025 года, выказаў меркаванне, што мог бы стаць прэм'ер-міністрам краіны. Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю Gość Niedzielny, апублікаваным 3 ліпеня.

Ён падкрэсліў, што не збіраецца ўдзельнічаць у парламенцкіх выбарах, але не выключае магчымасці заняць пасаду прэм'ера без удзелу ў кампаніі. Паводле ягоных словаў, калі ў Польшчы трэба будзе «знайсці прэм'ера, які аб'ядноўвае новую кааліцыю» і яму прапануюць гэта зрабіць, ён «не будзе вагацца».

Дуда таксама сказаў, што пакуль што яму не паступалі ніякія канкрэтныя прапановы ні пра прэм'ерства, ні пра пасады ў міжнародных інстытутах. Ён выказаў меркаванне, што для кансерватыўных палітыкаў пакуль не прыйшоў спрыяльны момант выконваць галоўныя ролі на міжнароднай арэне.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках