Зяленскі анансаваў размову з Трампам
6- 3.07.2025, 18:48
- 2,874

Што плануе абмеркаваць.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правядзе тэлефонную размову з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву кіраўніка ўкраінскай дзяржавы на брыфінгу з лідарамі ЕЗ.
Зяленскі падкрэсліў, што Украіна спадзяецца на прадаўжэнне дапамогі ад ЗША, паколькі ёсць пэўныя магчымасці, якія краіны Еўропы перадаць не могуць. У першую чаргу размова пра ракеты для сістэмаў супрацьпаветранай абароны Patriot, якія з'яўляюцца крытычна важнымі.
Таксама прэзідэнт дадаў, што Украіна спадзяецца і на ўласную вытворчасць. Для гэтага трэба больш фінансавання з боку партнёраў.
«Дзякуй Богу, у нас добрыя стасункі з краінамі Еўропы. Што тычыцца двухбаковых стасункаў з ЗША і іх падтрымкі, то я спадзяюся, што, магчыма, заўтра ці ў найбліжэйшыя дні мы пагаворым пра гэта з прэзідэнтам Трампам», – расказаў Зяленскі.