Кіраўнік Мінабароны Італіі заявіў пра «рост расейскай пагрозы»
3- 3.07.2025, 19:06
- 1,702

Расея можа стварыць ваенную пагрозу для NATO ў найбліжэйшыя пяць гадоў.
Цягам наступных пяці гадоў Расея можа стаць прамой пагрозай для NATO, заявіў міністр абароны Італіі Гвіда Кразета, выступаючы перад заканадаўцамі паводле вынікаў саміту NATO ў Гаазе, паведамляе Reuters.
«Хаўруснікі падзяляюць занепакоенасць з нагоды выраслай пагрозы з боку Расеі. Няма ніякіх прыкметаў таго, што расейская вытворчасць будзе пераарыентаваная на цывільныя мэты, нават у выпадку спынення агню», – сказаў Кразета.
Кразета таксама пракаментаваў пастанову краінаў-чальцоў NATO павялічыць выдаткі на абарону да 5% ВУП да 2035 года. Ён адзначыў, што Італія прадугледзела ўжо пэўныя бюджэтныя асігнаванні і не плануе перанакіроўваць рэсурсы з аховы здароўя або пенсійнага забеспячэння.