7 лiпеня 2025, панядзелак, 0:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выжыць у лесе ў Беларусі і дабрацца да Варшавы: Выйшаў баявік «Кіраўнікі дзяржаваў»

7
Выжыць у лесе ў Беларусі і дабрацца да Варшавы: Выйшаў баявік «Кіраўнікі дзяржаваў»

У ім прэзідэнту ЗША і брытанскаму прэм'еру трэба выжыць у беларускім лесе, каб раскрыць змову.

На стрымінгу Amazon Prime Video выйшаў баявік «Кіраўнікі дзяржаваў» ад расейскага рэжысёра Іллі Найшулера. Галоўныя ролі ў ім выканалі галівудскія зоркі Ідрыс Эльба і Джон Сіна, піша «Люстэрка».

Паводле сюжэту прэзідэнт ЗША (Сіна) і брытанскі прэм'ер-міністр (Эльба) пасля публічнай сваркі на супольнай прэс-канферэнцыі, пастанаўляюць прадэманстраваць свету адзінства і накіравацца на саміт NATO ў Італіі на борце амерыканскага прэзідэнцкага самалёта.

Аднак самалёт збіваюць, а першыя асобы, ратуючыся на парашутах, трапляюць у лясы Беларусі. Ведаючы, што на іх палююць, дуэт павінен аб'яднацца, каб выжыць, раскрыць небяспечную змову і дабрацца да Варшавы.

Як піша stern.de, у Найшулера атрымаўся класічны камедыйны баявік, які ідэальна падыходзіць для вечару на канапе.

У фільме таксама здымаліся Прыянка Чопра, Джэк Куэйд, Эмбер Роўз Рэва.

Рэйтынг «Кіраўнік дзяржаваў» на Rotten Tomatoes – 65%.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках