ДАІ працуе ва ўзмоцненым рэжыме на выходныя
2- 3.07.2025, 19:59
- 3,814

Кіроўцаў правяраюць больш строга, чым звычайна.
У перыяд доўгіх выходных у Беларусі Дзяржаўтаінспекцыя перайшла на ўзмоцнены рэжым працы. Пра гэта паведаміла прэс-служба МУС.
Асаблівую ўвагу інспектары ДПС аддаюць выяўленню грубых парушэнняў ПДР – у першую чаргу кіраванню ў нецвярозым выглядзе і кіраванню аўтамабілем без пасведчання кіроўцы.
Акрамя таго, ДАІ заклікае кіроўцаў браць да ўвагі ўмовы надвор'я і не рабіць рызыкоўных манеўраў на дарогах.
Кіроўцам нагадваюць:
выбіраць бяспечную хуткасць руху;
выконваць дыстанцыю да іншых аўтамабіляў;
уключаць паваротнікі пры любой змене кірунку руху;
сачыць за самаадчуваннем, асабліва ў спякоту.