Універмагі Менска абвясцілі зніжкі да 70% на вялікія выходныя
- 3.07.2025, 20:23
- 2,462

Яны будуць дзейнічаць з 3 да 6 ліпеня.
Універмагі Менска абвясцілі зніжкі да 70% на вялікія выходныя з 3 да 6 ліпеня. Падрабязная інфармацыя размешчаная на афіцыйных сайтах сталічных універмагаў.
У вялікія выходныя ў гандлёвым доме «На Нямізе» і ўнівермагу «Беларусь» зніжкі да 70% будуць дзейнічаць на шырокі асартымент нехарчовых тавараў: ад жаночага адзення да торбаў, тавараў для плавання і актыўнага адпачынку і многага іншага.
У ГУМе абяцаюць зніжкі да 55% на вылучаны асартымент нехарчовых тавараў. Са зніжкамі да 30% менчукі і госці сталіцы змогуць набыць летнія калекцыі адзення, касметыку, сонцаахоўныя ды іншыя сезонныя тавары.
У ЦУМе зніжка пры набыцці нехарчовых тавараў, кошт якіх перавышае 7 рублёў, будзе да 40%. Акрамя таго, са зніжкай да 15% будзе магчымасць набыць буйнагабарытную побытавую тэхніку.
У гандлёвым цэнтры «Кiрмаш» у вялікія выходныя зніжка да 50% будзе дзейнічаць на жаночае адзенне. А са зніжкай да 45% можна будзе набыць касметыку, гадзіннікі, парфумерыю. На ювелірныя вырабы зніжка складзе да 40 адсоткаў.