Зяленскі ўручыў узнагароду дацкаму хлопчыку, які дапамагае украінскім дзецям
3- 3.07.2025, 21:17
- 4,998

Ён сабраў на дапамогу 34 тысячы дацкіх кронаў.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўручыў у Даніі спецыяльную ўзнагароду «Будучыня Украіны» 11-гадоваму валанцёру Енсу Фогу Томсэну. Ён сабраў больш за 34 тысячы дацкіх кронаў (3200 даляраў) для набыцця школьных заплечнікаў і прыладаў для ўкраінскіх дзяцей, якія пацярпелі ад вайны, расказаў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт Украіны адзначыў, што Енс займаецца вырабам велікодных упрыгожванняў уручную і дзякуючы іх продажу дапамагае ўкраінскім дзецям.
«Енс стаў першым замежнікам, які атрымаў гэтую ўзнагароду. Мы заўсёды будзем удзячныя ўсім, хто шчыра спачувае нашаму народу і дапамагае Украіне. Я глыбока ўдзячны Енсу – ад імя ўсяго нашага народа і дзяцей Украіны», – адзначыў Зяленскі.
In Denmark, I presented a special award – the “Future of Ukraine” distinction – to 11-year-old volunteer Jens Fogh Thomsen. Since last year, he has been handcrafting Easter decorations and, through their sale, has raised over 34,000 Danish kroner to purchase school backpacks and… pic.twitter.com/5mglIquMqN
— Volodymyr Zelenskyy / Володимир Зеленський (@ZelenskyyUa) July 3, 2025