Гэтай ноччу ў Менску пусцяць дадатковыя аўтобусы
2- 3.07.2025, 21:52
- 2,086

Якія маршруты гэта закране.
У ноч з 3 на 4 ліпеня ў Менску арганізуюць дадатковы транспарт. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Менсктранса».
Аўтобусныя маршруты:
№ 22 ад АП «арт. м. Аўтазаводская» у кірунку ДС «Чыжоўка» ў 02:30, у кірунку ДС «Ангарская-4» у 02:30;
№ 38 ад АП «ст.м. Пятроўшчына» у кірунку вул. Семяняка ў 02.30;
№ 42 ад АП «ст.м. Каменная Горка» у кірунку вул. Люцынскай у 02.30, у кірунку ДС «Сухарава-5» у 02.30;
№ 54 ад АП «ст.м. Спартыўная» ў кірунку ДС «Захад-3» у 02.30;
№ 71 ад АП «ст.м. Трактарны завод» у кірунку Сцяпянкі ў 02.30;
№ 72 ад АП «ст.м. Магілёўская» ў кірунку ДС «Шабаны» ў 02.30;
№ 135 ад АП «ст.м. Уручча» ў кірунку Новай Баравой у 02.30;
№ 139 ад АП «ст.м. Барысаўскі тракт» у кірунку вул. Танкавай у 02.30;
№ 140 ад АП «ст.м. Каменная Горка» ў кірунку ДС «Сухарава-5» у 02.30;
№ 147 ад АП «ст.м. Малінаўка» ў кірунку ДС «Малінаўка-4» у 02.30;
№ 159 ад АП «ст.м. Каменная Горка» у кірунку Каменная Горка-5 у 02.30.
Тралейбусныя маршруты:
№ 1 ад АП «ст.м. Маскоўская» у кірунку Зялёны Луг-6 у 02.20;
№ 22 ад АП «ст.м. Я. Коласа» ў кірунку ДС «Карастаянавай» у 02.20, у кірунку ДС «Лошыца» ў 02.20;
№ 53 ад АП «ст.м. Міхалова» ў кірунку ДС «Малінаўка-4» у 02.20;
№ 60 ад АП «ст.м. Магілёўская» ў кірунку ДС «Ангарская-4» у 02.30.
Трамвайныя маршруты:
№ 6 ад АП «ст.м. Я. Коласа» у кірунку ДС «Зялёны Луг» у 02.20, ад АП «ст.м. Партызанская» ў кірунку ДС «Серабранка» ў 02.30.
Нагадаем, сёння ў краіне адзначаюць Дзень Незалежнасці. На 23-ю запланаваны святочны феерверк. Сёлета ён будзе ў шасці пунктах Менска – парк Перамогі, «Чыжоўка-Арэна», парк імя Паўлава, парк імя Уга Чавеса, набярэжная ў парку «Дразды» і Нацыянальная бібліятэка. Салют прагрыміць і над мемарыялам «Курган Славы».