6 лiпеня 2025, Нядзеля, 20:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Рублёўцы выпаў з акна і разбіўся віцэ-прэзідэнт «Транснафты»

63
На Рублёўцы выпаў з акна і разбіўся віцэ-прэзідэнт «Транснафты»

Топ-мэнэджар займаў высокую пасаду з 2021 года.

У Маскве знайшлі мёртвым віцэ-прэзідэнта «Транснафты» Андрэя Бадалава. 62-гадовы топ-мэнэджар выпаў з акна сваёй кватэры на Рублёўскай шашы і разбіўся, піша блізкі да сілавікоў тэлеграм-канала Baza. Аналагічную інфармацыю прыводзяць Mash і Shot. Паводле іх звестак, інцыдэнт адбыўся ў пятніцу раніцай, пасля падзення Бадалаў памёр на месцы. Следчыя высвятляюць акалічнасці здарэння.

Бадалаў займаў пасаду віцэ-прэзідэнта «Транснафты» з 2021 года, прынамсі, курыраваў пытанні лічбавай трансфармацыі, інфармацыйных тэхналогій і аўтаматызацыі вытворча-гаспадарчай дзейнасці. Да гэтага ён працаваў у НДІ «Усход». Гэта як мінімум дзясятая загадкавая смерць нафтагазавага топ-мэнэджара пасля ўварвання Расеі ва Украіну.

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках