Масаваная атака РФ на Кіеў: горад агарнуў дым
6- 4.07.2025, 10:20
- 8,728

На кадрах паказалі разбітыя дамы і варонкі ў дварах.
Кіеў перажыў чарговую масаваную атаку расейскіх войсў з ужываннем ракет і дронаў. Горад агарнуў дым, ёсць разбураныя дамы кіянаў, утварыліся варонкі, дзясяткі людзей пацярпелі, паведамляе РБК-Украіна.
Паветраная трывога ў сталіцы Украіны доўжылася амаль усю ноч. Досвіткам жыхароў сталіцы апавясцілі аб адбоі небяспекі. Зрэшты, пасля трывогу абвясцілі зноў. Небяспека працягвалася агулам да 8:43.
Агулам расейскія тэрарысты ўжылі ў паветраным нападзе больш як паўтысячы дронаў і ракет. Большасць з іх паляцелі менавіта на сталіцу. Зараз у горадзе вядома пра, прынамсі, 23 пацярпелыя, сярод іх 10 гадоваяя дзяўчынка.
У горадзе ў выніку нападу ўспыхнулі пажары ў шэрагу раёнаў, праз што кіянаў заклікалі зачыніць вокны. Раніцай смог ахутаў сталіцу. У КГВА тлумачаць - у паветры зараз высокая канцэнтрацыя прадуктаў гарэння. Кіяўнам раяць не выходзіць на вуліцу без патрэбы і піць больш воды.
Усяго ў Кіеве ў выніку камбінаванай атакі РФ пацярпелі жылыя дамы, адукацыйная, медыцынская, транспартная інфраструктура.
«Расея зноў зладзіла ноч тэрору ў Кіеве: абстрэлы мірных людзей, цывільных аб'ектаў», - адзначыў міністр унутраных спраў Ігар Кліменка.




Карэспандэнт РБК-Украіна пабываў на месцы падзей, дзе расейскія ракеты і дроны нагі нарабілі бяды.
Так, у адным з раёнаў расейскія тэрарысты знішчылі кватэры на другім і трэцім паверсе пяціпавярховіка. У доме ёсць пагроза руйнавання, таму жыхароў пакуль не пускаюць у свае дамы з прычын бяспекі.
Акрамя разбітых кватэр у двары жылых дамоў відаць згарэлыя аўтамабілі, лесвічная клетка ў пяціпавярховіку на Уцешным знявечаная ў выніку нападу і ўсеяная шклом.
Увогуле, як вядома, у Саломенскім раёне праз абстрэл часткова разбураны не толькі пяціпавярховы дом. Ёсць і іншыя пашкоджанні і наступствы. Дарэчы, загарэўся дах сяміпавярховіка - пажар ахапіў амаль 2000 кв. м.
Таксама гарэлі складское памяшканне, тэрыторыя СТА і гаражнага кааператыва. Пашкоджана нямала аб'ектаў цывільнай інфраструктуры.
У ДСНС таксама дзеляцца кадрамі чарговай страшнай ночы, якую перажыў Кіеў.




У Святошынскім раёне ў 14-павярховы жылы дом адбылося траплянне - узнік пажар. Загарэліся і аўтамабілі. Ратавальнікі дагэтуль тушаць некалькі пажараў у нежылых будынках.
Акрамя таго, у Шаўчэнкаўскім раёне дрон-камікадзэ трапіў у новы незаселены 8-павярховы дом. Пашкоджаны першы паверх.
Дарніцкі і Галасееўскі раёны - зафіксавана падзенне абломкаў варожых дронаў.
Таксама на некаторых лакацыях утварыліся варонкі ў выніку ўдараў.
Больш за тое, была пашкоджаная чыгуначная інфраструктура ў выніку атакі РФ па Кіеве.
Работы па аднаўленні шляху ў сталіцы працягваюцца, ужо часткова падалі напружанне, цягнікі фастаўскага накірунку паехалі сваім звыклым ходам. Цягнікі паўночна-заходняга (святошынскага) накірунку пакуль курсуюць з рэзервовымі цеплавозамі.
Рэйсы карасцянскага кірунку будуць курсаваць праз Пачайну і Дарніцу - на левым беразе будзе дадатковы прыпынак з магчымасцю перасадкі на Kyiv City Express.
Адпраўка цягнікоў з Кіева адбываецца з затрымкай.

Таксама адзначым, што таксама ў Кіеве праз тэрарыстычны напад пашкоджаныя 5 аўтамабіляў хуткай дапамогі, якія выязджалі на выклікі да пацярпелых жыхароў горада.
Сярод медыкаў, паводле інфармацыі на гэты момант, параненых няма.
Зараз экстранныя службы - ДСНС, паліцыя - працуюць на месцах удараў. Да ліквідацыі наступстваў атакі ў Кіеве прыцягнутыя больш за 450 ратавальнікаў і амаль 100 адзінак тэхнікі ДСНС.