7 лiпеня 2025, панядзелак, 3:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чацвёрты дзень запар Удмуртыю атакуюць «добрыя» дроны

Чацвёрты дзень запар Удмуртыю атакуюць «добрыя» дроны

Апублікаваныя кадры ад відавочцаў.

«Добрыя» дроны чацвёрты дзень запар атакуюць Удмуртыю ў РФ. Са слоў кіраўніка рэгіёну Аляксандра Брачалава, дроны заўважаныя ў Селцінскім, Сюмсінскім і Увінскім раёнах.

Жыхаркі Іжэўска паведамляюць аб тым, што ў бок заводаў і прадпрыемстваў выехалі брыгады хуткай дапамогі, пажарныя машыны і паліцыянты, паведамляе рэсурс Dialog.UA. .

Мясцовыя каналы пішуць аб тым, што закрыты аэрапорт Іжэўска як на прыём, так і на выпуск самалётаў. 1 ліпеня беспілотнікі ўпершыню атакавалі Удмуртыю, нанёсшы ўдары па заводзе «Купал», які вырабляе сістэмы СПА.

Затым быў атакаваны пасёлак Барок, дзе знаходзіцца нафтабаза Расрэзерву. Расейскія «Яндэкс.Карты» пішуць аб тым, што ў пасёлку знаходзіцца «важны стратэгічны аб'ект».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках