7 лiпеня 2025, панядзелак, 8:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі ўдар па Кіеве пашкодзіў консульскі аддзел пасольства Польшчы

2
Расейскі ўдар па Кіеве пашкодзіў консульскі аддзел пасольства Польшчы

Радослаў Сікорскі выступіў з заявай.

Консульскі аддзел польскага пасольства ў Кіеве быў пашкоджаны ў выніку расейскага камбінаванага ўдару ў ноч на 4 ліпеня.

Аб гэтым напісаў кіраўнік Міністэрства замежных спраў Польшчы Радослаў Сікорскі ў сацсетцы Х.

Раніцай 4 ліпеня Сікорскі заявіў, што консульскі аддзел пасольства Польшчы быў пашкоджаны падчас маштабнага нападу расейскіх войск на Кіеў.

«Я толькі што размаўляў з амбасадарам Лукасевічам; усе жывыя і здаровыя. Украіна тэрмінова мае патрэбу ў сістэмах супрацьпаветранай абароны», - дадаў кіраўнік польскага МЗС.

Адзначым, з 18:00 3 ліпеня Расея атакавала Украіну 550 сродкамі паветранага нападу, 478 цэляў здолелі абясшкодзіць, аднак ёсць траплянні ў васьмі лакацыях і падзенні абломкаў у 33 месцах. Асноўным кірункам удару быў Кіеў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках