Падмаскоўны Сергіеў Пасад пасля ўдару УСУ застаўся без святла
15- 4.07.2025, 21:15
- 10,556

Дроны пабілі электрычную падстанцыю.
Украінскія беспілотнікі ночч у пятніцу, 4 ліпеня, атакавалі Сергіеў Пасад у Падмаскоўі, паведаміў губернатар рэгіёну Андрэй Вараб'ёў. Паводле ягоных звестак, у горадзе зафіксавалі падзенне чатырох дронаў.
У выніку падзення адломкаў беспілотнікаў адбылося ўзгаранне электрычнай падстанцыі ў раёне мікрараёна Зорачка, удакладніла кіраўніца гарадской акругі Аксана Ераханава. Без электрычнасці засталіся больш за 50 тысяч чалавек у мікрараёнах Рабочы, Скабянка, Птушкаградскі, Клеменцьеўскі і Ферма.
«Для падключэння аб'ектаў да электраэнэргіі вязуць генератары. Першачарговая задача патушыць агонь, затым спецыялісты «Рассетак» будуць аднаўляць працу падстанцый», - напісала Ераханава.