6 лiпеня 2025, Нядзеля, 17:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі і Трамп стэлефанаваліся

10
Зяленскі і Трамп стэлефанаваліся
Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі

Сталі вядомыя першыя падрабязнасці.

Сёння, 4 ліпеня, прэзідэнты Украіны і ЗША Уладзімір Зяленскі і Дональд Трамп стэлефанаваліся. Іх размова адбылася на фоне паўзы ў пастаўках некаторых ключавых відаў амерыканскай вайсковай дапамогі Украіне.

Больш падрабязна пра размову Трампа і Зяленскага распавядае РБК-Украіна.

Першыя дэталі ад Ермака

Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак расказаў, што перамовы паміж прэзідэнтамі ўжо адбыліся.

- Вельмі важная і змястоўная размова паміж прэзідэнтамі. Усе дэталі - зусім хутка, - адзначыў ён.

Інфармацыя заходніх СМІ

Карэспандэнт Axios Барак Равід са спасылкай на неназваную крыніцу напісаў, што званок паміж Трампам і Зяленскім працягнуўся амаль 40 хвілін.

Суразмоўца журналіста сцвярджае, што размова была добрая.

Тэлефонная размова адбылася на фоне прыпынення амерыканскай абароннай падтрымкі. Як анансаваў Зяленскі напярэдадні размовы з Трампам, Украіна разлічвае на падаўжэнне дапамогі ад ЗША. Перш, размова ідзе пра ракеты для сістэм СПА Patriot.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках