6 лiпеня 2025, Нядзеля, 14:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцам адключаць апошнія карты Visa і Mastercard

9
Расейцам адключаць апошнія карты Visa і Mastercard

Яны ператворацца ў кавалак пластыку.

Пакінутыя расейцам карты кіроўных міжнародных плацежных сістэм Visa і Mastercard, выпушчаныя да вайны расейскімі банкаміі, могуць ператварыцца ў кавалакі пластыку. Цэнтрабанк РФ, са слоў дырэктара дэпартамента нацыянальнай плацежнай сістэмы Алы Бакінай, прапанаваў абмежаваць тэрмін дзеяння карт, плацежных сістэм, якія не ўваходзяць у яго рэестр. Сярод іх Visa і Mastercard, піша The Moscow Times.

Абедзьве яны сышлі з Расеі неўзабаве пасьля пачатку вайны. Іх карткі перасталі прымаць за мяжой, але ў Расеі яны працягвалі працаваць. Пасля першых, "крымскіх" санкцый, Цэнтрабанк стварыў Нацыянальную сістэму плацежных карт (НСПК) і запатрабаваў, каб расейскі трафік ішоў цераз яе. Visa і Mastercard уперліся, але ў выніку пагадзіліся: сыходзіць з Расеі ім тады не хацелася. Каб пасля іх сыходу ў сакавіку 2022 г., расейцы не засталіся без звыклых карт, ЦБ было дастаткова рэкамендаваць банкам падаўжаць тэрмін іх дзеяння або нават зрабіць яго неабмежаваным.

Скончыць з гэтым ЦБ вырашыў у рамках барацьбы з махлярствам. Каб абмежаваць дроперства (перавод у гатоўку або адмыванне грошай з выкарыстаннем мноства карт у аднаго чалавека), старшыня ЦБ Эльвіра Набіуліна прапанавала абмежаваць колькасць карт у аднаго чалавека. Для гэтага Мінфін і ЦБ задумалі стварыць адзіны рэестр уліку карт.

Тэма гэтая адчувальная для людзей, ЦБ зараз ацэньвае, як менавіта складаць рэестр і колькі карт можа быць у расейцаў, сказала Бакіна. Паводле яе слоў, "цяпер у рамках барацьбы з махлярствам тэрмін дзеяння карты - гэта адзін з элементаў, які таксама перашкаджае фродным розным аперацыям".

Банкі паступова замяшчаюць карты са скончаным тэрмінам дзеяння, іх колькасць і доля няўхільна зніжаецца, запэўнівае Бакіна: “Не такая вялікая колькасць картаў засталася… неабходнасць у іх у цяперашніх умовах адпадае. Мы проста загадзя аб'явім [тэрмін абмежавання] для таго, каб банкі змаглі вось гэты свой астатак [картаў] завяршыць». Улады збіраюцца абмежаваць аперацыі і з картамі “Мір”,у якіх сконыўся тэрмін тэрмінам дзеяння.

За тры з лішнім гады расейцы перайшлі на карты “Мір”, якія выпускае НСПК. Да вайны яны не карысталіся папулярнасцю, і іх насаджалі зверху: заробкі бюджэтнікам і сацыяльныя выплаты сталі залічвацца толькі на “Мір”. Унутры краіны для карыстальнікаў не было розніцы, але Visa і Mastercard можна было расплаціцца за мяжой.

Цяпер гэтая перавага знікла. Больш за тое, Visa і Mastercard расейскіх банкаў за мяжой не дзейнічаюць, а "Мір" у некаторых краінах, папулярных паміж расейскіх турыстаў, прымаюць. Аналітык Freedom Finance Global Уладзімір Чарноў называе мэту прапановы ЦБ - "уніфікацыя і паступовы вывад з абарачэння карт, якія фармальна працягваюць выкарыстоўвацца, але даўно не абслугоўваюцца на міжнародным узроўні".

Адмова ад Visa і Mastercard, на яго думку, пазбавіць банкі ад неабходнасці тэхнічна падтрымліваць састарэлыя карты, спросціць аперацыйныя працэсы і знізіць нагрузку на IT-інфраструктуру. "Гэта лагічны крок, які адлюстроўвае завяршэнне пераходнага перыяду", – высноўе Чарноў, чакаючы, што працэс пройдзе без сур'ёзных збояў, а доля карт Visa і Mastercard працягне зніжацца аж да поўнага выцяснення ў бліжэйшыя год-два.

Нават расейцам, якія з'ехалі ад вайны і працягваюць карыстацца Visa або Mastercard для аперацый у Расеі, гэта не павінна зрабіць прыкметнай шкоды. Большасць банкаў дазваляюць праз прыкладанне або анлайн-банк выпусціць віртуальную карту “Мір”, якой можна карыстацца падчас рублёвых пераводаў і разлікаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках