6 лiпеня 2025, Нядзеля, 15:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітай пачаў гандлёвую вайну з Еўразвязам

10
Кітай пачаў гандлёвую вайну з Еўразвязам

У Пекіне вырашылі на траціну падвысіць памер мытаў на каньяк і брэндзі з Еўропы.

Кітай пачаў гандлёвую вайну з Еўрапейскім Звязам: мыты на каньяк і брэндзі з Еўропы будуць павышаны на траціну. Такую пастанову ў пятніцу, 4 ліпеня, прыняло міністэрства камерцыі КНР паводле вынікаў расследавання ў дачыненні да імпарту брэндзі з ЕЗ.

Згодна з ведамствам, з 5 ліпеня Кітай павялічыць памер мытаў на гэтую прадукцыю тэрмінам пяць гадоў. Самае буйное павышэнне - на 34,9% - закране канцэрн Hennessy, для Remy Martin і Martell яно складзе адпаведна 34,3% і 27,7%. Пастанова канчатковая.

Некаторых вытворцаў алкаголю, якія паабяцалі вытрымліваць ніжнюю планку коштаў – сярод іх Pernod Ricard і Remy Cointreau – вызваляць ад падвышанай стаўкі датуль, пакуль яны будуць выконваць узятыя на сябе абавязацельствы.

Французскія вытворцы каньяку атрымліваюць 98% прыбытку дзякуючы экспарту. На долю іх найбуйнейшага пакупніка, ЗША, прыпадае 38% паставак, другое месца - з 25 % - займае Кітай.

Антыдэмпінгавую працэдуру ў дачыненні да еўрапейскага брэндзі, большую частку якога складае каньяк, які вырабляецца ў Францыі, Пекін пачаў у 2024 годзе. Гэта адказ на разгляд Еўразвяза пытання аб падвышэнні мытаў на электрамабілі кітайскай вытворчасці.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках