6 лiпеня 2025, Нядзеля, 12:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Belgee і BMW не падзялілі скрыжаванне ў сталічнай Каменнай Горцы

6
Belgee і BMW не падзялілі скрыжаванне ў сталічнай Каменнай Горцы

Відэа.

Аўтамабілі BMW і Belgee не падзялілі дарогу, апошні вылецеў насустрач. Аварыя адбылася сёння блізу 15:20 на сталічным перакрыжаванні вуліцаў Прытыцкага і Нёманскай, паведамляе «Анлайнер».

– Кіроўца Belgee, рухаючыся па вуліцы Прытыцкага, выехаў на скрыжаванне з вуліцай Нёманскай на забараняльны чырвоны сігнал святлафора і здзейсніў сутыкненне з аўтамабілем BMW, які пачаў рух праз паказанае скрыжаванне на дазваляльны зялёны сігнал святлафора. Ад удару Belgee перасёк раздзяляльную паласу і выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з Seat, – пракаментавалі тое, што здарылася ў ДАІ.

Паведамляецца, што ў ДТЗ пацярпелых няма, аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках