24 лiпеня 2025, Чацвер, 20:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Славакія зноў заблакавала 18-ы пакет санкцый супраць Расеі

11
Славакія зноў заблакавала 18-ы пакет санкцый супраць Расеі
РОБЕРТ ФІЦА

Перамовы з прадстаўнікамі Еўракамісіі зайшлі ў тупік.

Перамовы з прадстаўнікамі Еўракамісіі не ліквідавалі «фундаментальныя клопаты і перасцярогі» датычна энэргетычных рызык краіны, гавораць у МЗС Славакіі.

Славакія зноў заблакавала прыняцце 18-га пакету санкцый супраць Расеі на ўзроўні амбасадараў краінаў-чальцоў пры Еўрапейскім Звязе. Пра гэта піша TASR са спасылкай на аддзел камунікацый Міністэрства замежных і еўрапейскіх справаў краіны.

Выданне нагадала, што славацкі ўрад на чале з прэм'ер-міністрам Робертам Фіца неаднаразова заяўляў, што не будзе падтрымліваць падрыхтаваны пакет санкцый праз ініцыятыву RePowerEU, якая прадугледжвае поўнае спыненне паставак расейскага прыроднага газу ў Еўразвяз з 1 студзеня 2028 года. Паводле словаў Фіца, гэта можа мець істотны негатыўны эканамічны ўплыў на Славакію.

«Славацкая Рэспубліка высока ацаніла працоўныя перамовы з прадстаўнікамі Еўрапейскай камісіі на тэму энэргетыкі і RePowerEU, мэтай якіх было спрыяць лепшаму разуменню агаворак і патрабаванняў Славацкай Рэспублікі як найбольш пацярпелай дзяржавы-ўдзельніцы», – гаворыцца ў заяве міністэрства.

Ва ўстанове адзначылі, што прапанова RePowerEU з'яўляецца «сур'ёзным выклікам для канкурэнтаздольнасці эканомікі, асабліва з пункту гледжання коштаў энэрганосьбітаў і энэргетычнай бяспекі Славакіі», таму, маўляў, Славакія застаецца на сваёй цяперашняй пазіцыі датычна 18-га пакету санкцый.

«Славацкая Рэспубліка гатовая прадаўжаць канструктыўныя зносіны з Еўрапейскай Камісіяй, а таксама на аснове сваёй ініцыятывы прадаўжаць пошук магчымага выйсця ў супольным дыялогу на карысць грамадзянаў і бізнэсу», – заявіла міністэрства і дадало, што перамовы яшчэ не ліквідавалі фундаментальныя клопаты і перасцярогі, якія Славакія ўсё яшчэ мае датычна прапановы RePowerEU.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках