9 кастрычнiка 2025, Чацвер, 0:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У раёне Уладзівастока ўзарваўся расейскі магістральны газаправод

5
У раёне Уладзівастока ўзарваўся расейскі магістральны газаправод
Ілюстратыўнае фота

Мясцовыя ўлады хаваюць гэтую інфармацыю.

На далёкім усходзе Расіе ў выніку выбуху і пажару былі знішчаны галіны магістральнага газаправода Уладзівасток, які праходзіць уздоўж узбярэжжа Японскага мора.

Як паведамляюць крыніцы NV ва ўкраінскай выведцы, газаправод забяспечвае шэраг вайсковых аб'ектаў ВС РФ, размешчаных уздоўж узбярэжжа Японскага мора, а менавіта асобныя падраздзяленні 155-й брыгады марской пяхоты Ціхаакіянскага флоту ВС РФ.

Адзначаецца, што частка названага газаправода уведзеная ў эксплуатацыю ў сакавіку 2025 года.

Падчас узрыву знішчаны вадаправод, які забяспечвае пітной вадой вайсковыя гарнізоны.

Паводле інфармацыі крыніцы, выбухі прагрымелі каля гадзіны-другой ноччу 5 ліпеня 2025 г., пасля чаго адбыўся маштабны пажар.

Каб схаваць інфармацыю ад мясцовага насельніцтва,(у горадзе святкауецца 165-годдзе Уладзівастока), мясцовыя спецслужбы адключылі мабільны інтэрнэт і сувязь у раёне бухты Лазурная (Шамора).

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках