Аперацыя «Чорны сцяг»: ЦАХАЛ атакаваў хусітаў
- 7.07.2025, 9:20
- 5,488

Атакаваныя парты, электрастанцыя і плывучая РЛС баевікоў.
У ноч на панядзелак, 7 ліпеня, ЦАХАЛ нанёс удары па вайсковых аб'ектах, якія належаць хусітам у партах Аль-Хадэйда, Рос-Іса, Саліф, а таксама па электрастанцыі Рос-Канатыб. Аперацыя атрымала назву «Чорны сцяг», піша сайт «Детали».
Пра гэта распавяла а 00:33 прэс-служба ЦАХАЛу. Знішчальнікі ВПС і вайсковыя караблі ВМС ЦАХАЛа нанеслі ўдары, кіруючыся дакладнымі звесткамі вайсковага выведвальнага кіравання. Знішчаныя парты выкарыстоўваліся тэрарыстычным рэжымам хусітаў для перапраўкі зброі ад іранскага рэжыму для тэрарыстычных нападаў на Ізраіль і яго хаўруснікаў. Удар быў нанесены пасля неаднаразовых замахаў хусітаў на мірнае жыццё ў Ізраілі. Іх атакі ўключалі запуск беспілотных лятальных апаратаў і ракет класа «зямля-зямля» ў бок ізраільскай тэрыторыі.
За гадзіну да атакі прэс-служба распаўсюдзіла паведамленне для хусітаў на арабскай мове. Яго зачытаў адказны за працу з арабскімі СМІ Авіхай Адраі. У паведамленні змячаўся заклік жыхарам Хадэйды як мага хутчэй пакінуць зону порта і прамзоны.
Сярод тэрарыстычных цэляў, знішчаных у порце Рас-Іса, было камерцыйнае судна Galaxy Leader, захопленае хусітамі ў лістападзе 2023 года.