21 жнiўня 2025, Чацвер, 21:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Такога дэфіцыту працаўнікоў у Беларусі яшчэ не было

36
Такога дэфіцыту працаўнікоў у Беларусі яшчэ не было

Рахунак ідзе на сотні тысяч.

У Беларусі працягвае нарастаць дэфіцыт кадраў. На 6 ліпеня агулам па краіне не стае амаль 215,5 тысяч работнікаў. Такая колькасць прапаноў ад наймальнікаў размешчаная ў агульнарэспубліканскім банку вакансій.

На 6 ліпеня на момант публікацыі гэтага тэксту ў Беларусі адкрыта 215 469 вакансій. Для параўнання: на 25 чэрвеня наймальнікам патрэбны быў 212 691 работнік, а на 31 траўня — 209 284 работнікі.

Больш за ўсё кадраў зараз патрабуецца ў Менску – 59 905. Для Менскай вобласці трэба амаль 35,3 тысячы, у Берасцейскай - 26,9 тысячы, у Віцебскай - 22,8 тысячы.

Нагадаем, раней у Мінпрацы звярталі ўвагу, што ў Менску патрабуецца больш за ўсё працаўнікоў - блізу чвэрці ад усіх вакансій па краіне. Асабліва патрэбныя ў сталіцы кадры ў сферы IT, гандлі і медыцыне.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках