На надвор'е ў Беларусі паўплывае цыклон з Італіі
- 7.07.2025, 12:52
- 5,030
Чаго чакаць беларусам?
У Беларусі варта чакаць моцныя дажджы праз цыклон з Італіі, паведаміў тэматычны тэлеграм-канал «Надвор'е».
Так, паводле інфармацыі сайта Windy з інтэрактыўнай мапай свету, дзе прафесійна прагназуецца надвор'е, да Беларусі з дажджамі дабярэцца дажджлівы цыклон, які да вечара 7 ліпеня павінен утварыцца над поўначчу Італіі. На тэрыторыю рэспублікі італійскі цыклон «заступіць» з паўднёвага захаду.
- Небяспечны Генуэзскі цыклон прыйдзе 8-9 ліпеня ў Беларусь, - канстатуюць у тэлеграм-канале.
З прагнозаў, надзвычай шмат ападкаў гэты італійскі цыклон прынясе ў Славаччыну, Румынію, Чэхію, Славенію, на поўдзень суседняй з Беларуссю Польшчы і захад Украіны. Беларусам ад італійскага цыклону таксама дастанецца ападкаў нямала.
Магутныя залевы беларусам прагназуюць на 8–9 ліпеня і ў Белгідрамеце. Ужо ўначы і раніцай у аўторак на большай частцы тэрыторыі краіны магчымыя моцныя залевы, удзень, у асноўным, на ўсходзе пральюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Таксама і ў сераду, 9 ліпеня, на большай частцы рэспублікі - дажджы, месцамі моцныя навальніцы. Вецер няўстойлівы, пры навальніцах моцны парывісты.