Яшчэ адзін МАЗ згарэў у Расеі
6- 7.07.2025, 16:57
- 4,146

Гэтым разам у Іркуцку.
У расейскім Іркуцку на вуліцы Трактавай 5 ліпеня згарэў аўтобус МАЗ. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МНС Расеі.
Паводле звестак ведамства, аўтобус загарэўся на прыпынку. Полымя на 20 квадратных метрах ліквідавалі шэсць спецыялістаў з дапамогай дзвюх адзінак тэхнікі. Пацярпелых няма.
Са слоў кіроўцы аўтобуса, пажар узнік у маторным адсеку. Мужчына аператыўна высадзіў пасажыраў і пачаў тушыць, аднак ліквідаваць агонь самастойна не змог.
Як паведамляе адміністрацыя горада, гэты МАЗ эксплуатаваўся з 2013 года. Тэхагляд ён прайшоў 19 чэрвеня 2025 года.