9 кастрычнiка 2025, Чацвер, 2:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пентагон аднавіў перадачу зброі Украіне

19
Пентагон аднавіў перадачу зброі Украіне

На ўказанне прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

Украіна атрымае дадатковае амерыканскае ўзбраенне на ўказанне прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Аб гэтым паведаміла Міністэрства абароны ЗША.

Кіеву адправяць дадатковую зброю для абароны, каб украінцы маглі абараніць сябе ад нападу расейцаў. Амерыканцы абяцаюць працягваць працу над забеспячэннем трывалага міру і спыненнем забойстваў, заявіў прадстаўнік Пентагона Шон Парнэл.

Амерыканская сістэма ацэнкі вайсковых паставак па свеце будзе дзейнічаць і з'яўляецца неад'емнай часткай прыярытэтаў у галіне абароны і палітыкі «Амерыка вышэй за ўсё», дадало міністэрства.

Трамп таксама казаў аб развароце ў палітыцы ў стаўленні да Украіны. На ягоную думку, ЗША павінны адправіць ёй зброю для абароны.

«Мы адправім зброю, мы павінны гэта зрабіць. Яны павінны абараняцца», - сказаў прэзідэнт ЗША.

Перад гэтай заявай Пентагон прыпыніў пастаўкі часткі зброі ва Украіну, гэты крок выклікаў у Кіева неспакой. У Белым доме гаварылі аб затрымцы ў абаронных пастаўках для ўсіх краін, а не толькі для Украіны.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках