23 верасня 2025, aўторак, 5:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NYT: УСУ знайшлі стары, але вельмі эфектыўны спосаб барацьбы з варожымі дронамі

8
NYT: УСУ знайшлі стары, але вельмі эфектыўны спосаб барацьбы з варожымі дронамі

Байцам у гэтай справе дапамагаюць рыбакі.

Украінскія абаронцы ловяць варожыя дроны з дапамогай рыбалавецкіх сетак. Эксперты гавораць, што такі метад не з'яўляецца навінкай, аднак ён вельмі эфектыўны ў барацьбе з беспілотнікамі. Такія рыбалоўныя сеткі можна ўбачыць над блокпастамі, пазіцыямі артылерыстаў і над дарогамі, якія вядуць да гарачых месцаў, паведамляе рэсурс The New York Times.

Такія сеткі звычайна дораць байцам УСУ рыбакі, іх плятуць у тыле і дастаўляюць з партоў. Праз шчыльнае пляценне такой сеткі варожыя дроны звычайна заблытваюцца ў іх сваімі прапелерамі.

Больш за тое, рыбацкія сеткі вельмі эфектыўныя ў бітве з дронамі на оптавалакне, якім не страшныя сістэмы РЭБ.

Кіраўнік аддзела сувязі інжынерных войск УСУ Максім Краўчук заявіў, што такія сеткі расстаўленыя па ўсёй лініі фронту.

Супрацоўнік Цэнтра аналізу еўрапейскай палітыкі Федэрыка Барсары заявіў, што РФ першай стала ўжываць такія сеткі на фронце яшчэ ў 2023 годзе, аднак не ў такіх вялікіх маштабах, як УСУ.

І калі раней уздоўж дарог па лініі фронту можна было ўбачыць шмат акопаў, траншэй і калючага дроту, то сёння – рыбалоўныя сеткі. Украіна спрабуе аблытаць гэтымі сеткамі сотні кіламетраў дарог.

Толькі ў 2025 годзе швэдская арганізацыя OperationChange перадала Украіне 250 тон рыбалавецкіх сетак.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках