WSJ: Трамп запэўніў Зяленскага, што ЗША будуць дапамагаць Украіне «колькі змогуць»
5- 8.07.2025, 9:49
- 2,350

Пентагону даручана правесці праверку запасаў боепрыпасаў.
Прэзідэнт Злучаных Штатаў Амерыкі (ЗША) Дональд Трамп падчас тэлефоннай размовы з украінскім калегам Уладзімірам Зяленскім запэўніў апошняга ў прадаўжэнні падтрымкі з боку Вашынгтона.
Пра гэта паведамляе The Wall Street Journal (WSJ).
Са слоў асоб, знаёмых з размовай лідараў, Трамп заявіў Зяленскаму, што даручыў правесці праверку запасаў боепрыпасаў Пентагона пасля таго, як ЗША атакавалі іранскія ядзерныя аб'екты ў мінулым месяцы, але не загадваў Міністэрству абароны замарожваць пастаўкі ўзбраення Украіне.
Як нагадвае WSJ, званок адбыўся пасля таго, як амерыканскі лідар прызнаў расчараванне і адсутнасць прагрэсу ў пытанні мірнай дамовы паміж Украінай і Расеяй падчас тэлефонных перамоў з дыктатарам Уладзімірам Пуціным, якія адбываліся ў чацвер, 3 ліпеня.
«Трамп запэўніў Зяленскага, што ЗША перададуць столькі вайсковай дапамогі, колькі змогуць, паведамілі крыніцы. Але, са слоў прадстаўніка Пентагона, пастаўка застаецца ў стане чакання», – дадае WSJ.