13 кастрычнiка 2025, панядзелак, 6:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы спрачаюцца пра кошт паслугі, якая стала актуальнай праз навінку ўладаў

42
Беларусы спрачаюцца пра кошт паслугі, якая стала актуальнай праз навінку ўладаў
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Яна датычыцца ўладальнікаў дамоў і надзелаў.

У Беларусі сёлета ўвялі змены ў добраўпарадкаванні дамоў і зямельных надзелаў. Напрыклад, уладальнікам прыватнага жылля трэба рэгулярна скошваць траву, калі яна дасягае вышыні большай за 20 сантыметраў. Калі гэтага не рабіць, дык можна атрымаць штраф. А цяпер стала вядома, што чыноўнікі могуць увесці адзіны дзень прыборкі, у тым ліку прыватнага сектару. На гэтым фоне беларусы актыўна абмяркоўваюць у сацсетках кошт такой паслугі, як пакос травы, піша «Люстэрка».

У Дзяржынску і Фаніпалі такая паслуга каштуе 10–12 рублёў за сотку, калі трава вышынёй да 20 сантыметраў.

У некаторых выпадках кошт можа быць вышэйшы. «Кошт соткі – 25 рублёў», – паказана ў роліку ў TikTok ад прадпрымальніка, які прапануе такую паслугу. Пад ім аўтар удакладніў, што кошт насамрэч – 20–25 рублёў. І гэта расцэнкі на быльнік, гэта значыць траву, якую не касілі некалькі гадоў.

У каментарах адзін з карыстальнікаў расказаў, што ў Менскай вобласці «поўна прапановаў» за 7-8 рублёў за сотку.

У чэрвені іншая беларуска расказала ў TikTok, што яна дамовілася на пакос травы на 2,5 соткі за 30 рублёў. «Ён у канцы пакосу кажа: “А давайце 50”. У выніку было скошана за 40 рублёў», – кажа яна.

Яна ж расказала ў іншым відэа, што ў траўні аддала за аналагічную паслугу 60 рублёў. А ў чэрвені «прыйшоў адзін чалавек і ўзяў за дзве соткі 40 рублёў». «Я мяркую, што гэта задорага, таму на 18 сотак наняла іншага чалавека. Заплаціла 200 рублёў», – расказала яна.

@scorpiov28 #scorpiov2 #скостравы #цены #трава #коситьтраву #благоустройство #годблагоустройства #ценывбеларуси #вбеларуси #ценыбеларусь #услугипакостравы #вдеревне #надаче #белорусскиедеревни #белорусскаядеревня #вдеревнехорошо #косимтраву #штрафыбеларусь #законырб #законы #белорусские #дорого #ценырастут #сколькостоит #стоимостьуслуг #скоситьтраву #пакостравы #косимтраву #дача #дачаогород #дачатайм #дачастайл #дачамоядача #надачевесьвработе #вдеревнелетом #подработкабеларусь ♬ оригинальный звук - Scorpiov2

Жанчына прызналася, што ўважае такія кошты за высокія і ў будучыні мае намер шукаць варыянты таннейшыя, каб за сотку бралі не 10 рублёў, а 5–7.

У каментарах людзі падзяліліся сваім досведам і меркаваннем пра кошты:

«У нас расцэнкі – 7-8 рублёў за сотку, але бензін і лёска – мае. Плюс кава праз кожную гадзіну».

«У сябе кашу вакол дома 2-3 соткі. Сыходзіць крыху больш за літр бензіну. 3-4 рублі аліва плюс 1,5 рубля на лёску. Ну, і змазка рэдуктара – 1 рубель. Блізу 3 рублёў затраты на сотку, без уліку зносу і кошту абсталявання. Сюды ж дадамо 2 рублі бензіну на дарогу да вас. Разам на агарод 3 соткі мы маем блізу 12-13 рублёў выдаткаў. Дзеля 2 рублёў зарабіць дакладна не прыйшоў бы. А, як правіла, просяць у асноўным такія надзелы касіць. Вось і кошт 10 рублёў з'явіўся. Але не забываем, што 12 рублёў – гэта без уліку кошту абсталявання і яго амартызацыі».

«Набудзь трымер, набудзь лёску, набудзь аліву разводзіць бензін, набудзь змазку ў рэдуктар плюс пацягай на сваім гарбе трымер і паглядзі, дорага 10 рублёў сотка ці не».

«Кобрын. Ад 6 рублёў. І падаткі плачу, бо працую афіцыйна».

«10 рублёў ужо не першы год – на сёння гэтага ўжо мала, кошт паднімаць трэба».

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках