23 верасня 2025, aўторак, 5:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп паабяцаў Зяленскаму неадкладна накіраваць Украіне ракеты для Patriot

5
Трамп паабяцаў Зяленскаму неадкладна накіраваць Украіне ракеты для Patriot

У Axios раскрылі падрабязнасці.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паабяцаў Уладзіміру Зяленскаму даслаць Украіне 10 ракетаў для Patriot.

Пра гэта піша Axios са спасылкай на крыніцы.

Гэта менш, чым было запланавана ў пастаўцы, якая была прыпыненая. У той самы час Трамп таксама паабяцаў Зяленскаму дапамагчы знайсці іншыя шляхі пастаўкі.

Выданне адзначыла, што канцлер Нямеччыны Фрыдрых Мерц падчас размовы паведаміў Трампу, што ФРГ гатовая набыць батарэі Patriot у ЗША і накіраваць іх ва Украіну.

У сваю чаргу Трамп прапанаваў Нямеччыне прадаць Украіне адну са сваіх батарэй Patriot.

Уладзімір Зяленскі раней заявіў, што Украіна працуе з амерыканскім бокам для адпаведных пастановаў датычна Patriot і ракетаў да іх.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках