Паўторна арыштавалі аднаго з заснавальнікаў беларускамоўнага ЖЖ Івана Марозава
4- 8.07.2025, 14:32
- 4,178

Ён вызваліўся з калоніі вясной 2024-га.
Стала вядома пра паўторнае затрыманне блогера Івана Марозава. Як паведамляе Dissidentby.com, яно адбылося ў чэрвені 2025 года.
Цяпер Марозава абвінавачваюць «у абразе» Лукашэнкі – артыкул 368 Крымінальнага кодэкса. У залежнасці ад часткі артыкула можа дасягаць да пяці гадоў калоніі.
Івану Марозаву 42 гады. У 2000-я ён вёў блог у Livejournal пад нікам hondurazian. Юрыст з адукацыі, Марозаў працаваў у IT-сферы.
Блогер быў арыштаваны ў студзені 2023 года. Атрымаў паўтара года зняволення за ўдзел у пратэстах. Адбываў пакаранне ў калоніі ў Шклове. Выйшаў на волю 17 красавіка 2024 года.