Airbus ператварае самалёт A400M у майстру зоны баявых дзеянняў
3- 8.07.2025, 16:07
- 7,048

З беспілотнікамі, глушыльнікамі і агнявой моцай.
Кампанія Airbus мадэрнізуе ваенна-транспартны самалёт A400M, ператвараючы яго ў шматфункцыянальную платформу для сучасных і будучых задачаў. Акрамя транспартавання, самалёт цяпер будзе здольны каардынаваць дроны, выконваць задачы радыёэлектроннай барацьбы і тушыць лясныя пажары, піша Interesting Engineering (пераклад – сайт Charter97.org).
Адзін з ключавых апгрэйдаў – ператварэнне A400M у паветраны цэнтр сувязі. Замест вузкапалосных радыёсетак на борце з'явяцца шырокапалосныя спадарожнікавыя каналы і сістэмы прамой сувязі. Гэта дазволіць перадаваць вялікія аб'ёмы звестак і відэаплыні ў рэальным часе.
Самалёт стане важным элементам еўрапейскай праграмы Future Combat Air System (FCAS), служачы вузлом баявога воблака для абмену крытычна важнай інфармацыяй.
Таксама Airbus тэстуе запуск і кіраванне дронамі з борта A400M. Самалёт можа даставіць да 50 малых ці 12 буйных беспілотнікаў, выступаючы ў ролі «меданоса» для Remote Carriers, якія будуць падтрымліваць пілатаваную авіяцыю ў баі.
У электроннай вайне A400M атрымае сістэмы DIRCM для абароны ад ракетаў з ВК-навядзеннем. Акрамя таго, вядзецца распрацоўка варыянта для вядзення радыёэлектроннай барацьбы з бяспечнай адлегласці.
Не забыліся і пра цывільныя задачы. Новы камплект абсталявання дазваляе скідаць да 20000 літраў вады пры тушэнні пажараў. Устаноўка модуляў не патрабуе зменаў канструкцыі самалёта.
Найбліжэйшае абнаўленне – пакет Block Upgrade 0 – уключыць у сябе палепшаныя тактычныя сістэмы і спадарожнікавую сістэму пасадкі, забяспечыўшы адпаведнасць апошнім стандартам NATO.
Airbus робіць стаўку на тое, каб A400M заставаўся актуальным да 2040-х гадоў.