23 верасня 2025, aўторак, 6:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

FT: Найбуйнейшы порт Еўропы рыхтуецца да магчымай вайны з Расеяй

5
FT: Найбуйнейшы порт Еўропы рыхтуецца да магчымай вайны з Расеяй

Такога не было з часоў Халоднай вайны.

Порт Ратэрдам, найбуйнейшы ў Еўропе, пачаў падрыхтоўку да магчымага ваеннага канфлікту з Расеяй. Кіраўніцтва порта зарэзервавала прычалы для прыёму караблёў з вайсковымі грузамі NATO і распрацоўвае планы перанакіравання камерцыйнага трафіку ў выпадку крызісу, піша Financial Times (пераклад – сайт Charter97.org).

Гендырэктар порта паведаміў, што ідзе актыўная каардынацыя з суседнім портам Антвэрпэна. Пры неабходнасці яны гатовыя пераразмеркаваць аб'ёмы грузаў, уключаючы пастаўкі вайсковай тэхнікі з Вялікай Брытаніі, ЗША і Канады.

«Мы ўсё больш супрацоўнічаем, а не канкуруем. Порт павінен быць гатовы да прыёму вялікіх аб'ёмаў вайсковых грузаў», – адзначыў ён.

Гэтыя захады становяцца часткай агульнаеўрапейскай падрыхтоўкі да магчымай вайны. ЕЗ плануе інвеставаць да 800 мільярдаў еўраў у пераўзбраенне, каб знізіць залежнасць ад знешніх пастаўшчыкоў і стрымаць расейскую агрэсію. Нідэрланды заявілі пра рост абаронных выдаткаў да 5% ВУП. У траўні Міністэрства абароны Нідэрландаў даручыла порту Ратэрдам зарэзерваваць сталыя месцы і тэхніку для патрэбаў вайсковых аперацый NATO.

На тэрмінале будзе праводзіцца да пяці ваенных пагрузак за год. Таксама запланаваныя вучэнні. Гэта першы выпадак з часоў Халоднай вайны, калі порт атрымае сталую вайсковую інфраструктуру.

Порты Ратэрдама і Антвэрпэна таксама супрацоўнічаюць у пытаннях стратэгічнай устойлівасці ЕЗ. Кіраўніцтва заклікае стварыць запасы крытычна важных рэсурсаў – медзі, літыю, графіту і медыкаментаў – на аналогію з абавязковым 90-дзённым запасам нафты.

Еўразвяз хуткім часам прапануе стратэгію стварэння рэзерваў ключавых матэрыялаў і медыкаментаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках