14 жнiўня 2025, Чацвер, 9:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Малгажата Гасеўская: Ніякіх саступак Лукашэнку

5
Малгажата Гасеўская: Ніякіх саступак Лукашэнку
Малгажата Гасеўская

Санкцыі будуць знятыя, калі дыктатар вызваліць усіх палітвязняў.

Кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента ў сувязях з Беларуссю, еўрадэпутатка ад Польшчы Малгажата Гасеўска выступіла з моцнай прамовай у Еўрапарламенце. Яна заклікала Брусель не аслабляць ціску на Лукашэнку. Сайт Charter97.org прыводзіць выступ Малгажаты Гасеўскай:

- Лукашэнка адпусціў 30 закладнікаў. Не «вязняў» - закладнікаў, якіх жорстка катавалі, знясілілі псіхічна і фізічна. Іх знешні выгляд гаворыць сам за сябе. Паглядзіце на твар Сяргея Ціханоўскага - гэта не твар чалавека, які здабыў свабоду. Гэта сведчанне злачынства.

Але рэжым не спыняецца. У 2025 годзе - у нас ужо больш за 1700 затрыманняў. Сотні новых закладнікаў. Псеўдасуды працуюць кожны дзень, як у выпадку з Вікторыяй Кульшай — пяты прысуд, катастрафічны стан здароўя, бестэрміновае ўтрыманне пад вартай. Гэта не правасуддзе. Гэта - сістэма тэрору.

Памілаванні - гэта цынічная гульня рэжыму. Гэта дымавая заслона. Лукашэнка слабее, санкцыі працуюць. Менавіта таму нельга іх зараз аслабляць! Іх трэба ўзмацніць - ударыць дакладней і глыбей.

ЕЗ павінен гаварыць адзіным голасам: ніякіх саступак. Ніякіх ілюзій. Прыпыненне санкцый магчыма толькі ў адным выпадку — поўнае, неадкладнае вызваленне ўсіх палітычных зняволеных, ануляванне ўсіх палітычных спраў, нуль новых рэпрэсій.

Кожны крок назад - гэта дазвол на злачынства.

Жыве Беларусь!

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках