13 жнiўня 2025, Серада, 11:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МКС выдаў ордар на арышт кіраўнікоў «Талібана»

МКС выдаў ордар на арышт кіраўнікоў «Талібана»

За пераслед жанчын у Афганістане

Міжнародны крымінальны суд (МКС) выдаў ордар на арышт кіраўнікоў «Талібана» - вярхоўнага лідара руху Хайбатуллы Ахундзады і галоўнага суддзі «Ісламскага эмірата Афганістана» Абдул Хакіма Хакані. Пра гэта паведамляецца ў прэс-рэлізе суда.

Суд лічыць, што Ахундзада і Хакані, «праз загады, падбухторванні ці садзейнічанні», здзейснілі «злачынствы супраць чалавечнасці ў выглядзе пераследу паводле гендэрнэрных асноў дзяўчат і жанчын», а таксама тых, хто ім дапамагаў.

«Гэтыя злачынствы, на думку суда, учыняліся на тэрыторыі Афганістана з моманту захопу ўлады талібамі 15 жніўня 2021 года і працягваліся прынамсі да 20 студзеня 2025 года», — гаворыцца ў паведамленні.

На думку суда, палітыка «Талібана» прывяла да сур'ёзных парушэнняў асноўных правоў і свабодаў грамадзянскага насельніцтва Афганістана, суправаджалася забойствамі, пазбаўленнем волі, катаваннямі, згвалтаваннямі і выкраданнямі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках