14 жнiўня 2025, Чацвер, 21:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп: Пуцін шмат трызніць пра Украіну

24
Трамп: Пуцін шмат трызніць пра Украіну

Прэзідэнт ЗША паабяцаў зладзіць расейцам «неспадзяванку».

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што "незадаволены" расейскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным і сказаў, што страты падчас вайны, развязанай РФ супраць Украіны цяпер складаюць "7 тысяч чалавек штотыдзень".

Адпаведную заяву Трамп зрабіў 8 ліпеня ў гутарцы з журналістамі, піша The Guardian.

«Я не задаволены Пуціным. Я магу сказаць вам гэта цяпер, таму што ён забівае шмат людзей, і многія з іх - яго жаўнеры, у асноўным яго жаўнеры і іх жаўнеры. І гэты лік дасягае 7000 у тыдзень. Пуцін шмат трызніць пра Украіну», - сказаў Трамп.

Калі журналісты запыталіся ў Трампа пра магчымыя дзеянні да Пуціна, прэзідэнт Трамп адмовіўся падрабязна адказваць.

"Я не буду вам расказваць, мы хочам зрабіць невялікую неспадзяванку", - сказаў ён.

Затым прэзідэнт Трамп заявіў, што “яны [украінцы - рэд.] ваююць вельмі адважна”, але не прамінуў разам з гэтым адзначыць, што ЗША паставілі Украіне “надзвычайную зброю” і “лепшае абсталяванне, якое калі-небудзь выраблялі”.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках