22 верасня 2025, панядзелак, 6:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Асудзілі брата Ігара Лосіка

6
Асудзілі брата Ігара Лосіка

Ён перасылаў фота вайсковай тэхнікі праекту блогера Матолькі.

25-гадовага Мікіту Лосіка, брата палітвязня Ігара Лосіка, асудзілі да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімію») па арт. 361-4 КК РБ («Садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці»), паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Мікіта Лосік, магчыма, быў затрыманы ў красавіку 2025 года за нібыта перасылку некалькіх здымкаў перасоўвання расейскай вайсковай тэхнікі праз Оршу ў 2022 годзе маніторынгаваму праекту блогера Антона Матолькі — «Беларускаму гаюну».

Сілавікі атрымалі доступ да праекта «Беларускi гаюн» у лютым 2025 года. Пасля гэтага пачалія затрымані беларусаў, якія адпраўлялі здымкі праекту Матолькі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках